Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэаты Нобэля ў эканоміцы – ізноў амэрыканцы


Нобэлеўская прэмія 2012 году ў эканоміцы прысуджаная прафэсару Элвіну Роту з Гарвардзкага ўнівэрсытэту і прафэсару Лойду Чэплі з унівэрсытэту Каліфорніі, абвясьціў сёньня ў Стакгольме прадстаўнік Нобэлеўскага камітэту.

Прэмія прысуджаная за дасьледаваньні паводзінаў разнастайных эканамічных агентаў, у тым ліку такіх экзатычных, як донараў органаў.

Гаворка ідзе пра выбар найлепшага спосабу разьмеркаваньня абмежаваных рэсурсаў паміж спажыўцамі ва ўмовах, калі іх інтарэсы не зьяўляюцца супрацьлеглымі – пры так званых каапэратыўных гульнях. Элвін Рот пасьпяхова выкарыстаў матэматычныя альгарытмы для такіх праблем, як разьмеркаваньне навучэнцаў па школах ў Н'ю-Ёрку, маладых дактароў па шпіталях і зьвядзеньне донараў нырак з тымі, каму патрэбная перасадка нырак. Названы ў гонар яго напарніка па прэміі вэктар Шэплі ўяўляе сабой такі прынцып аптымальнасьці разьмеркаваньня выйгрышаў паміж гульцамі ў задачах тэорыі каапэратыўных гульняў, пры якім выйгрыш кожнага гульца роўны яго сярэдняму ўнёску ў дабрабыт татальнай кааліцыі пры пэўным мэханізьме яе фармаваньня.

Ллойд Шэплі нарадзіўся ў 1923 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны служыў у амэрыканскіх ВПС, быў узнагароджаны баявым мэдалём "Бронзавая зорка». Пасьля вайны скончыў Гарвардзкі унівэрсытэт, атрымаў ступень доктара філязофіі ў Прынстане. У Каліфарнійскім унівэрсытэце выкладае з 1981 года.

Элвін Рот нарадзіўся ў 1951 годзе. Скончыў Калюмбійскі і Стэнфардзкі унівэрсытэты, выкладаў у Ілінойсе і Пітсбургу. З'яўляецца чальцом Нацыянальнага бюро эканамічных даследаваньняў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG