Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Латвіі: на рэфэрэндуме па АЭС у Літве перамагла Расея


Міністар абароны Латвіі Арціс Пабрыкс назваў вынік рэфэрэндуму пра будоўлю АЭС у Літве перамогай Расеі.

«Жаданьне Расіі, каб у краінах Балтыі не было атамнай станцыі, атрымала перамогу пасьля рэфэрэндуму ў Літве», — напісаў Пабрыкс у сваім мікраблогу Twitter.

Пра гэта паведамляе BNS.

На рэфэрэндуме, які адбыўся ў Літве, 62,7% выбарцаў выказаліся супраць новай атамнай электрастанцыі.

У Літве плянуюць пабудаваць Вісагінскую АЭС.

Для гэтага мяркуецца стварыць сумеснае прадпрыемства з удзелам літоўскай дзяржкампаніі VAE (38% акцыяў) і японскай карпарацыі Hitachi (20%), а таксама латвійскай Latvenergo (20%) і эстонскай Eesti energia (20%).

Кошт будоўлі новай АЭС ацэньваецца ў суму да 5 мільярдаў эўра, піша Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG