Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каша сяброўства» ў Эстоніі. Без расейцаў


Саюз украінскай моладзі ў Эстоніі ладзіць мерапрыемства «Кухня аб'ядноўвае народы», у якім возьмуць удзел грамадзяне Беларусі, Украіны і Эстоніі, якія жывуць у Эстоніі.

Мерапрыемства мае назоў «Варым кашу» і адбудзецца 12 кастрычніка ў горадзе Саўе, паведамляе агенцтва Regnum.

Мяркуецца, што грамадзяне Беларусі, Украіны і Эстоніі прыгатуюць нацыянальныя кашы: эстонскую мульгіпудэр, украінскую грэчневую кашу і беларускую кашу па-віцебску.

Арганізатары праекту «Кухня аб'ядноўвае народы» не паведамілі, чаму на мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо сёмы раз, не запрошаныя этнічныя расейцы, якія жывуць у Эстоніі.
XS
SM
MD
LG