Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары ў РФ: перамога «Единой России» пры нізкай яўцы


Прадстаўнікі «Единой России» перамаглі ва ўсіх 5 рэгіёнах, дзе праводзіліся - упершыню за 8 гадоў – прамыя выбары губэрнатара. Партыя атрымала перамогу таксама ў 6 суб'ектах фэдэрацыі, дзе абіралі рэгіянальныя заканадаўчыя сходы. У Краснадарскім краі і Саратаўскай вобласьці вынік «Единой России» перавысіў дзьве траціны галасоў. У Хімках падтрыманы «Единой Россией» Алег Шахаў апярэдзіў аднаго зь лідэраў апазыцыі Яўгенію Чырыкаву.

Паводле лідэра партыі, прэм'ер-міністра Дзьмітрыя Мядзведзева, выбары прайшлі «цывілізавана», а «Единая Россия» пазьбегла «фіяска», якога, па словах прэм'ера, многія чакалі пасьля падзеяў сьнежня мінулага году.

Аналітыкі адзначаюць істотны рост адсотку галасоў за «Единую Россию» ў параўнаньні з выбарамі ў Дзярждуму - аднак яўка выбаршчыкаў аказалася істотна ніжэйшай.

У КПРФ і «Справедливой России» адзначаюць парушэньні на выбарах у многіх рэгіёнах, у тым ліку ў Бранскай вобласьці і Краснадарскім краі.

А прадстаўнікі партый Парнас і «Яблока» кажуць аб прамых фальсыфікацыях на выбарах у думу Барнаула і ў Саратаўскай вобласьці. Рэспубліканская партыя ў Барнауле здолела атрымаць адзін мандат, «Яблоко» дасягнула такога ж посьпеху ў Яраслаўлі. І ў гэтых гарадах «Единая Россия» дамаглася большасьці.

Аб шматлікіх парушэньнях сьведчаць і грамадзянскія актывісты, якія працавалі назіральнікамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG