Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рукапісы Кафкі нацыяналізуюць


Указальнік да магілы Кафкі на Альшанскіх кладах у Празе

Указальнік да магілы Кафкі на Альшанскіх кладах у Празе

Суд у Ізраілі прыняў рашэньне, згодна зь якім рукапісы Франца Кафкі павінны быць перададзеныя ў нацыянальную бібліятэку ў Ерусаліме.

Кафка, які пісаў па-нямецку і жыў у Празе, пакінуў свае неапублікаваныя творы свайму сябру Максу Броду з просьбай спаліць іх пасьля яго сьмерці, якая наступіла ў 1924 годзе.

Аднак Макс Брод ня выканаў гэтага распараджэньня, апублікаваў некаторыя з твораў і перавёз рукапісы Кафкі ў Палестыну, куды ён эміграваў у 1939 годзе.

Пазьней гэтыя рукапісы перайшлі сакратарцы Макса Брода, а затым яе дочкам, якія зьвярнуліся ў суд з патрабаваньнем прызнаць права іх уласнасьці на іх.

Суд у Тэль-Авіве пастанавіў, што гэтыя рукапісы ня могуць лічыцца дарам і павінны быць перададзеныя ў дзяржаўны архіў, перадае Бі-Бі-Сі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG