Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны АДКБ рыхтуюцца да масавых беспарадкаў у адной зь іх


У Казахстане завяршыўся пачатковы этап першых міратворчых вучэньняў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), які праходзіў з 8 па 14 кастрычніка, паведаміў Інтэрфаксу прэс-сакратар АДКБ Уладзімер Зайнетдзінаў.

Паводле задумы вучэньняў, у дзяржаве «С», якая зьяўляецца чальцом АДКБ, паўстала крызысная сытуацыя, зьвязаная зь дзеяньнямі міжнародных экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый і супярэчнасьцямі паміж этнічнымі групоўкамі, якія жывуць у гэтай дзяржаве. У краіне пачаліся масавыя беспарадкі, у гарадах прайшлі пагромы гандлёвых комплексаў і крамаў. Прынятыя намаганьні праваахоўных органаў і ўзброеных сіл дзяржавы «С» па стабілізацыі сытуацыі і аднаўленьню канстытуцыйнага парадку не прывялі да посьпеху. Прэзыдэнт дзяржавы «С» зьвярнуўся ў Савет калектыўнай бясьпекі (СКБ) АДКБ з просьбай аб дапамозе. Яго просьба была апэратыўна разгледжаная з выкарыстаньнем сродкаў відэаканфэрэнцсувязі, праведзеныя пазачарговыя паседжаньні Саветаў міністраў замежных спраў, міністраў абароны, Камітэту сакратароў саветаў бясьпекі. На нечарговай сэсіі СКБ прынятае рашэньне аб аказаньні дапамогі дзяржаве «С» і правядзеньні на яе тэрыторыі апэрацыі па падтрыманьні міру з выкарыстаньнем КМС АДКБ.

«У вучэньнях бяруць удзел міратворчыя кантынгенты Армэніі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расеі і Таджыкістана», – паведаміў Зайнетдзінаў.

«Другі этап – актыўная фаза вучэньняў – пачнецца 15 кастрычніка і завершыцца 17 кастрычніка. Падчас яго прадугледжаныя практычныя дзеяньні асабовага складу міратворчых кантынгентаў КМС АДКБ, якія адпрацуюць задачы разьяднаньня бакоў канфлікту і ажыцьцяўленьня кантролю за выкананьнем умоў замірэньня», – сказаў Зайнетдзінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG