Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы прыз за «Такое жыцьцё» — у Магілёў!


«Свабода» абрала чарговага пераможцу відэарубрыкі «Такое жыцьцё». Лепшым сярод дасланых у рэдакцыю відэа за жнівень-верасень прызнаны ролік «Асіповіцкі райшпіталь» ад Лёвы з Магілёва.

Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя дасланыя ў рэдакцыю відэа адзначаюцца прызам.

Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё», пішыце на пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымліваюць невялікую HD-камэру ў падарунак.

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя мінімальныя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Лепей, калі відэа будзе немантажаванае.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!

Болей народных відэа, адзначаных рэдакцыяй цягам 2012 году
XS
SM
MD
LG