Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўлан-Батары зьнесьлі Леніна


Помнік Леніну ва Ўлан-Батары. Архіўнае фота

Помнік Леніну ва Ўлан-Батары. Архіўнае фота

У сталіцы Манголіі дэмантавалі помнік Уладзімеру Леніну, пастаўлены ў цэнтры гораду 58 гадоў таму.

Рашэньне аб дэмантажы было прынятае мэрам Улан-Батара, чальцом Дэмакратычнай партыі Батам Уулам.

Камэнтуючы рашэньне аб зносе, мэр заявіў, што ў часы праўленьня Леніна і Сталіна ахвярамі палітычных рэпрэсій сталі тысячы манголаў.

Раней адміністрацыя гораду паведаміла, што помнік будзе прададзены з аўкцыёну.

На яго месцы ўлады маюць намер усталяваць новы манумэнт у памяць аб ахвярах масавых беспарадкаў 2008 году.

У беларускай сталіцы помнік Леніну каля Дому ўраду застаецца на месцы. Ён быў пастаўлены 79 гадоў таму. Шырокія дыскусіі пра яго знос вяліся ў беларускіх мэдыях у 90-я гады мінулага стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG