Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх памяняў праграму візыту


Патрыярх Маскоўскі Кірыл памяняў праграму свайго аднадзённага візыту ў Менск 14 кастрычніка.

Як плянавалася, ён павінен быў узяць удзел у літургіі з нагоды 400-годзьдзя яўленьня абраза Крупецкай Божай Маці. Менавіта гэтай падзеі і прысьвячаўся візыт.

Аднак патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, які прыбыў на літургію ў менскую Сьвята-Пакроўскую царкву, сказаў, што патрыярха на сьвяце ня будзе:

"Абставіны ўносяць свае зьмены і сьвяцейшы патрыярх прыедзе ў Менск, але толькі некалькі пазьней за заплянаваны час. Таму мы цяпер ўзьнясём малітвы, памінаючы сьвяцейшага ўладыку і айца. А сам патрыярх далучыцца да нас пазьней. Ён пад'едзе да Ўсясьвяцкага храму, дзе ўзначаліць цырымонію адкрыцьця помніка ў гонар свайго слаўнага папярэдніка патрыярха Аляксея другога," – сказаў патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт.

Прэс-служба Беларускай праваслаўнай царквы таксама не паведамляе пра сустрэчу патрыряха з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая плянавалася пасьля завярашэньня візыту.

Пра візыт патрыярха Маскоўскага Кірыла стала вядома выпадкова з абвесткі сьвятара. У мэдыях гэты візыт назвалі сакрэтным.



У чаканьні патрыярха
У чаканьні патрыярха
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG