Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН рыхтуецца да вайны за вызваленьне Малі


Сьцяг Малі

Сьцяг Малі

Рада Бясьпекі ААН у пятніцу ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікае паскорыць пачатак міжнароднага ваеннага ўмяшаньня ў Малі.

Згодна з дакумэнтам, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сумесна з Арганізацыяй эканамічнай супольнасьці краінаў Заходняй Афрыкі (ЭКОВАС) і Афрыканскім саюзам павінны на працягу 45 дзён распрацаваць рэкамэндацыі па ўводзе войскаў у Малі.

Пасьля таго, як Рада Бясьпекі цягам 45 дзён атрымае рэкамэндацыі па ваенным ўмяшаньні ў Малі, спатрэбіцца прыняцьце новай рэзалюцыі, якая санкцыянуе ўвод замежных войскаў. Рэзалюцыя таксама заклікае ўрад Малі і прадстаўнікоў паўстанцкіх груповак як мага хутчэй далучыцца да перамоўнага працэсу.

У сакавіку гэтага году пасьля ваеннага перавароту ў Малі паўстанцы-туарэгі і баевікі, зьвязаныя з «Аль-Каідай», усталявалі кантроль над паўночнымі раёнамі краіны.

XS
SM
MD
LG