Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурора, які нібыта прыкрываў людзей Мубарака, пакінулі на пасадзе


 Мухамэд Мурсі выступае на генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 26 верасьня 2012 году

Мухамэд Мурсі выступае на генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 26 верасьня 2012 году

Эгіпецкі прэзыдэнт Мухамэд Мурсі адмяніў сваё рашэньне аб звальненьні генпракурора краіны Абдэль-Магіда Махмуда.

Генпракурор, не чакаючы рашэння прэзыдэнта, у суботу зноў выйшаў на працу.

Мурсі меў намер прызначыць Махмуда паслом Эгіпту ў Ватыкане, аднак Махмуд заявіў, што не збіраецца пакідаць крэсла генпракурора.

Ісламісты абвінавачваюць яго, у прыватнасьці, у тым, што ён не падаў у судзе дастатковых доказаў вінаватасьці шэрагу былых функцыянэраў рэжыму Хосьні Мубарака, з-за чаго тыя нядаўна былі апраўданыя.

XS
SM
MD
LG