Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрадэпутат прапануе Эўразьвязу перадаць нобэлеўскія грошы


Марэк Мігальскі

Марэк Мігальскі

Перадаць грошы ад нобэлеўскай прэміі міра, якую атрымаў Эўразьвяз, на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі прапануе эўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі.

Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на памочніка дэпутата Гану Бяляс.

Паводле Марка Мігальскага грошы, якія атрымае Эўразьвяз у якасьці прэміі для гэтай арганізацыі нязначныя, але калі іх патраціць на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, гэта «адназначна прынясе пэўны вынік і будзе садзейнічаць зьнікненьню апошняй дыктатуры ў Эўропе».

Эўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі вядомы сваёй асабістай падтрымкай шэрагу беларускіх палітвязьняў, ў тым ліку Алеся Бяляцкага і былых вязьняў Андрэя Бандарэнкі, Сяргея Каваленкі ды іншых.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG