Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як дажыць да 90 гадоў?


Паводле Бюро перапісу, сёньня ў ЗША колькасьць тых, хто перасягнуў 90-гадовы рубеж, наблізіўся да 2 мільёнаў.

Трыццаць гадоў таму такіх амэрыканцаў было 720 тысяч, а сёньня ў адным толькі штаце Нью-Джэрзі колькасьць людзей ад 90 год і старэйшых — 54 тысячы, паведамляе New York Times.

Статыстыка сьведчыць, што шанцаў дажыць да 90 гадоў жанчыны маюць у чатыры разы болей: у ЗША на 100 жанчын прыпадае 35 мужчынаў гэтага ўзросту.

Доктар Джэймс Фрайс, рэўматоляг Стэнфардскага ўнівэрсытэту трыццаць гадоў таму ўвёў тэрмін «кампрэсія захворваньня», даводзячы, што паляпшэньне ўзроўню жыцьця можа адтэрмінаваць хранічнае захворваньне, і што апэратыўнае мэдычнае ўмяшаньне могуць паменшыць іх нэгатыўныя наступствы.

Але і ў тыя гады, калі Джэймс Фрайс абгрунтоўваў сваю тэорыю, такія апэрацыі, як, напрыклад, пратэзаваньне суставаў, ня мелі такога шырокага распаўсюду, як сёньня.

З аднаго боку, цяпер ў ЗША большасьць людзей ад 65 гадоў і старэйшых маюць тры і болей хранічныя хваробы.

Але вось факт, які абвяргае стэрэатып пра людзей вельмі старога веку як зусім нямоглых: большасьць з тых, каму за 90, можа самастойна апранацца, захоўваць уласную гігіену. Толькі чвэрць зь іх жыве ў дамах састарэлых, астатнія самотныя альбо падзяляюць радасьці жыцьця з роднымі і блізкімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG