Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля візыту Лукашэнкі на «Камунарцы» новы дырэктар


Вытворчасьць чакалядных яек на фабрыцы «Камунарка»

Вытворчасьць чакалядных яек на фабрыцы «Камунарка»

Крытычныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас кіраўнікоў кандытарскіх фабрык «Камунарка» і «Спартак» выліліся ў рэальныя захады.

Як дазналася агенцтва «Бізнэс-навіны», Натальля Кот адхіленая ад пасады генэральнага дырэктара менскай «Камунаркі». Узначаліць прадпрыемства Іван Данчанка, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні дзяржаўнага канцэрну «Белдзяржхарчпрам». Данчанка ўжо прадстаўлены калектыву фабрыкі. Пра лёс кіраўніцтва гомельскага «Спартака» пакуль нічога невядома.

Лукашэнка 12 кастрычніка наведаў адкрытае акцыянэрнае таварыства «Камунарка» і выказаў незадавальненьне становішчам у кандытарскай галіне. Ён загадаў ліквідаваць назіральныя рады на абодвух прадпрыемствах. Лукашэнка заявіў, што цяпер не назіральныя рады, а непасрэдны кіраўнік будзе прымаць усе рашэньні: «Будзе, як на дзяржаўных прадпрыемствах», — канстатаваў ён, загадаўшы забыцца на ўсе назіральныя рады.
XS
SM
MD
LG