Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«RockerJocker» у Познані ня выступіць?


Канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсю" 22 красавіка 2012 году ў Варшаве

Канцэрт "Салідарныя зь Беларусьсю" 22 красавіка 2012 году ў Варшаве

Марэк Возьняк, маршалак вялікапольскага ваяводзтва, заявіў, што ня дасьць абяцанай фінансавай падтрымкі арганізатарам фэстывалю культуры незалежнай Беларусі ў Познані, калі на гэтым фэстывалі выступіць гурт «RockerJocker» зь Беларусі.

Як мы паведамлялі, з пратэстам супраць выступу «RockerJocker» у Познані выступілі мясцовыя дэпутаты ад апазыцыйнай партыі Права і справядлівасьць. Як галоўную прычыну свайго пратэсту дэпутаты падавалі факт, што песьня «Саня застанецца з намі» гурту «RockerJocker» была выкарыстаная ў выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Маршалак Марэк Возьняк напісаў у адмысловай заяве для прэсы, што сваё рашэньне спыніць падтрымку фэстывалю культуры незалежнай Беларусі ў Познані ў выпадку, калі на гэтым фэстывалі выступіць гурт «RockerJocker», ён прыняў пад уплывам Віталя Воранава, старшыні Беларускага культурна-навуковага цэнтру ў Познані.

«[Спадар Воранаў] зьяўляецца для мяне аўтарытэтам у справе незалежнай беларускай культуры» — адзначыў маршалак Возьняк.

Пакуль невядома, ці гэтае рашэньне азначае аўтаматычнае адкліканьне канцэрту «RockerJocker» у Познані, заплянаванага на 26 кастрычніка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG