Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомель: суд скасаваў штраф распаўсюдніку незалежнай газэты «Новы час»


Аляксандар Працко

Аляксандар Працко

12 кастрычніка судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Сяргей Уласаў адмяніў пастанову раённай адміністрацыйнай камісіі наконт адміністрацыйнага штрафу, накладзенага на грамадзкага актывіста Аляксандара Працко за продаж незалежнай газэты «Новы час» у «неўстаноўленым месцы».

Пастанова накіравана на перагляд у камісію пры адміністрацыі Савецкага раёну.

100-тысячны штраф адміністрацыйная камісія наклала на Аляксандра Працко 6 верасьня за тое, што ў жніўні на падставе дамовы з рэдакцыяй ён прадаваў газэту «Новы час» на Прывакзальнай плошчы. Міліцыя затрымала актывіста й склала на яго адміністрацыйны пратакол, на падставе якога й быў вынесены штраф.

«У судзе прадстаўнік адміністрацыі Савецкага раёну, юрысконсульт Андрэй Бандарэнка прасіў пакінуць пастанову на штраф бязь зьменаў, але пры гэтым ня змог адказаць на маё пытаньне, якую ж норму заканадаўства я парушыў, прадаючы газэты на Прывакзальнай плошчы», — заявіў Працко.

На думку прысутнага на судзе юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Леаніда Судаленкі, гэтая справа для адміністрацыі Савецкага раёну ня мае прававой пэрспэктывы, бо заканадаўства не прадугледжвае атрыманьня нейкага дазволу ад раённых адміністрацыяў на месца продажу газэт і часопісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG