Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Случак абскарджвае вынікі выбараў у Вярхоўным судзе


Ігар Случак
Ігар Случак

Былы кандыдат у дэпутаты ў Гомельскай-Савецкай акрузе № 34, студэнт юрыдычнага факультэту Ігар Случак дамагаецца пераліку галасоў у сваёй акрузе.

Случак: «5 кастрычніка Цэнтравыбаркам адхіліў маё патрабаваньне наконт правядзеньня паўторнага падліку галасоў у акрузе на той падставе, што паводле Выбарчага кодэксу колькасьць выбарцаў, якія атрымалі бюлетэні, вызначаецца па сьпісе выбарцаў, а колькасьць тых, хто прагаласаваў — па бюлетэнях у выбарчых скрынях. Візуальны падлік тых, хто прагаласаваў, нібыта ня мае ніякага прававога значэньня.

Выбарчым заканадаўствам не прадугледжанае права кандыдата ў дэпутаты абскарджваць вынікі выбараў у судзе, але я падаў скаргу, зыходзячы з нормаў, якія замацаваны ў Канстытуцыі. Калі ў Вярхоўнага суду будзе добрая воля, то ён разгледзіць маю заяву і прызначыць у акрузе паўторны падлік галасоў».

У скарзе экс-кандыдат адзначае, што на 27 з 33 участках для галасаваньня незалежныя назіральнікі і яго давераныя асобы вялі паралельны падлік галасоў і на датэрміновым галасаваньні, і ў дзень выбараў.

Случак: «Камісіі завысілі яўку амаль удвая. Напрыклад, на ўчастку № 3 , паводле дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі 37,4 працэнта выбарцаў, а камісія напісала ў пратаколе — 68,9 працэнта. На ўчастку № 4 адпаведна 24,7 і 69,3 працэнта. Падобны малюнак і на іншых участках акругі № 34. Аднак Цэнтравыбаркам усё гэта праігнараваў, быццам бы назіральнікі прысутнічаюць на выбарчых участках толькі дзеля таго, каб пацьвярджаць афіцыйныя вынікі галасаваньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG