Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня абвяшчаюць ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру

абноўлена

Вацлаў Гавэл у 2005 уручае Бяляцкаму прэмію Homo Homini
Вацлаў Гавэл у 2005 уручае Бяляцкаму прэмію Homo Homini

Сярод намінаваных на атрыманьне прэміі – асуджаны на чатыры з паловаю гады зьняволеньня беларускі праваабаронца, кіраўнік цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Ляўрэата прэміі міру вызначае Нобэлеўскі камітэт у Осла на чале з генэральным сакратаром Рады Эўропы, былым прэм’ерам Нарвэгіі Торб’ернам Ягландам. Пяць чальцоў камітэту абіраюцца нарвэскім парлямэнтам і звычайна рэпрэзэнтуюць увесь палітычны спэктар.




Сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру выберуць з 231 намінанта — 188 чалавек і 43 арганізацыяў. Апрача Бяляцкага, у ліку фаварытаў фігуруюць амэрыканскі палітоляг і ідэоляг негвалтоўнага змаганьня з дыктатарскімі рэжымамі Джын Шарп, апазыцыйная кубінская блогерка Яані Санчэс, расейская праваабароньніца Сьвятлана Ганнушкіна і піянэрка барацьбы за правы чалавека ў Аўганістане Сіма Самар.

Сёлета з прычыны крызісу Нобэлеўская прэмія міру складае 8 замест ранейшых 10 мільёнаў швэдзкіх крон (931 тысяча замест 1 мільёна 200 тысяч эўра).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG