Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 кастрычніка ў Вільні пройдзе прэзэнтацыя дыска «Саўка ды Грышка. 100 песень».

Месца: кавярня «Užupio kavinė».

Адрас: Užupio g. 2, Вільня.

Пачатак — а 19-й гадзіне.

Удзельнікі: аўтар праекту Лявон Вольскі і музыка Павал Аракелян.

Два гады ў эфіры і на сайце Радыё Свабода галасамі Лявона Вольскага сьпявалі Саўка ды Грышка — Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнай намэнклятуры, і Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам. За гэты час музычныя героі пасьпелі трапіць у турму і пад цэнзуру, але працягвалі штотыдзень выклікаць сьмех і сьлёзы слухачоў.

Мапа, як дабрацца да кавярні


Глядзець"Саўка ды Грышка" ў Вільні. 16 кастрычніка 2012 на вялікай мапе

Раней прэзэнтацыі дыска адбыліся ў Магілёве, Горадні і Менску.

ISO-вобраз дыска можна спампаваць.

Онлайн-вэрсія дыска «Саўка ды Грышка. 100 песень».
XS
SM
MD
LG