Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Заяваў, што курс рубля будзе стаяць, ужо няма


Вадзім Іосуб
Вадзім Іосуб

Працягваюцца курсавыя ваганьні на фінансавым рынку. Скарыўшы на пачатку тыдня гадавы максымум — 8630 рублёў за даляр, 10 кастрычніка нацыянальная валюта зноў узмацнілася да адзнакі ў 8550 рублёў.

Напярэдадні старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова запэўніла, што да канца году беларускі рубель не перакрочыць псыхалягічную мяжу ў 9000 за даляр. На думку экспэртаў, гэта павінна крыху зьбіць градус дэвальвацыйных чаканьняў.

Як заўважае фінансавы аналітык Вадзім Іосуб, цяперашнія заявы ўсё ж не такія аднабокія, як летась:

«Дзякуй богу, улады навучыліся разумець: дырэктыўна кіраваць рынкавымі працэсамі немагчыма. У прыватнасьці, тая ж спадарыня Ермакова кажа, што ваганьні курсу магчымыя. То бок кіраўніцтва Нацбанку ўжо ня кажа ў жорсткай форме, што дэвальвацыі ня будзе, а зазначае, што так, магчыма, у невялікіх памерах, ня рэзкае зьніжэньне курсу магчымае і г.д. Іншымі словамі, жорсткіх заяваў, як летась, больш няма. Выключэньнем быў хіба што недарэчны прагноз Мінфіну на наступны год пра курс у 8400–8500 рублёў за даляр. Але канстатацыяў наконт таго, што курс будзе стаяць, мы зараз ужо ня чуем».

Між тым зноў распачаў працу сайт prokopovi.ch, які на тле бязьдзеяньня ўладаў стаў асноўнай пляцоўкай для гандлю валютамі ва ўмовах леташняга фінансавага крызісу. Прыкладам, буйныя даляравыя сумы прапануюцца па 9500 рублёў за даляр. Ці ёсьць попыт — пакуль невядома, бо ў абменных пунктах валюта яшчэ ёсьць, і па істотна выгаднейшым курсе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG