Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала меркаванага рабаўніка банку


Супрацоўнікі МУС затрымалі грамадзяніна Грузіі, якога падазраюць у рабаўніцтве банку ў цэнтры Менску.

«У мінулую сераду ў цэнтры Менску невядомым было абрабаванае аддзяленьне банку. Пагражаючы нажом, ён завалодаў грашовымі сродкамі ў эквіваленце 30.000.000 беларускіх рублёў. Сёньня ўначы супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламысьніка», — паведамілі Інтэрфаксу ў міліцыі Менску.

Падазраваны — грамадзянін Грузіі, які мае часовую рэгістрацыю ў Менску.

Супраць яго завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Разбойны
напад».

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG