Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бартэр вяртаецца: трактары на збожжа


Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў прапануе сельгасвытворцам трактары і іншую тэхніку ў абмен на збожжа.

Згодна з разьмешчанай на сайце прадпрыемства інфармацыі, завод дае «ўнікальную магчымасьць набыць трактары «Беларус 311/321/320.4 і камунальную тэхніку на іх базе ў абмен на збожжа».

Як патлумачыў БелаПАН першы намесьнік дырэктара заводу Ўладзімір Кісель, «гэта ня бартэрныя ўгоды, гэта дапамога нашым калгасьнікам»:

«У іх не заўсёды ёсьць магчымасьць заплаціць грошы. А ў нас ёсьць магчымасьць рэалізоўваць зерне. Нам хацелася б пабольш трактароў рэалізоўваць нашым сельгасвытворцам, таму я даручыў сваім памочнікам, яны прапрацавалі пытаньне і знайшлі схему рэалізацыі».

Паводле словаў спадара Кісяля, зерне ў абмен на трактар набываецца згодна з дзяржаўнымі расцэнкамі. Прадпрыемства мае намер рэалізоўваць атрыманую сельгаспрадукцыю ў Беларусі, у прыватнасьці на бабруйскі гідролізны завод.

На складах заводу чакаюць продажу больш за 200 трактароў.
XS
SM
MD
LG