Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Плятформа» паскардзілася ў ААН


Спэцдакладчык ААН па праваабаронцах Маргарэт Секагія (Margaret Sekaggya).
Спэцдакладчык ААН па праваабаронцах Маргарэт Секагія (Margaret Sekaggya).

Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова «Плятформа», якая ўчора была закрытая паводле рашэньня Менскага гаспадарчага суду, накіравала зварот спэцдакладчыку ААН па праваабаронцах Маргарэт Секагія.

У лісьце арганізацыя заявіла пра факты ціску і перасьледу праваабаронцаў у Беларусі, у прыватнасьці — у дачыненьні да «Плятформы» і яе кіраўніка Андрэя Бандарэнкі. Гаворка ідзе перш за ўсё пра судовае рашэньне аб закрыцьці арганізацыі і пра ціск з боку праваахоўных органаў на Андрэя Бандарэнку.

Гаворыцца таксама пра выкраданьне намесьніцы дырэктара ўстановы Алены Красоўскай-Касьпяровіч з далейшым незаконным пазбаўленьнем волі; пастаноўку Андрэя Бандарэнкі на прафіляктычны ўлік у КДБ; вынясеньне пракуратурай Менску папярэджаньня Бандарэнку за нібыта дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь; напады на сайт «Плятформы».

«Плятформа» заклікала спэцпрадстаўніка ААН зьвярнуць увагу на ціск у дачыненьні да беларускіх праваабаронцаў, уступіць у камунікацыю з урадам Беларусі дзеля прадухіленьня падобнага перасьледу, а таксама заклікала прыехаць у Беларусь зь візытам, каб дэталёва азнаёміцца з сытуацыяй, паведамляе сайт арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG