Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Нобэль за літаратуру, тыдзень незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве, сусьветны дзень камінг-аўту


НАДВОР'Е:

Цёпла і без ападкаў: каля + 8.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

Менск. Заключнае пасяджэньне палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі. Чакаецца ўдзел Аляксандра Лукашэнкі.

Менск. У МЗС брыфінг начальніка ўпраўленьня інфармацыі Андрэя Савіных.

Менск. У офісе партыі БНФ на «Маратоне салідарнасьці» выступяць музыкі Ігар Сімбіроў і Тацяна Беланогая.

Менск. У межах «Гей-прайду-2012» заплянаваная публічная акцыя за талерантнае стаўленьне да сэкс-меншасьцяў.

Стакгольм. Абвяшчэньне ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Токіё. Сустрэча міністраў фінансаў Вялікай сямёркі.

Уроцлаў. Пачынаецца тыдзень незалежнай беларускай культуры

***

Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1138 – землятрус у Алепа, на тэрыторыі сучаснай Сырыі і Турэччыны, у выніку якога загінула 230 тысяч чалавек.

1899 – пачалася Англа-бурская вайна.

1918 – Рада БНР зацьвердзіла часовую Канстытуцыю Беларусі.

1978 – на базе філіі Літаратурнага музэю Янкі Купалы створаны Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Ляўкі».

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 – Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1952 год.

1909 – Зінаіда Бандарына, пісьменьніца, паэтка.

У гэты дзень памерлі:

1424 – Ян Жыжка, правадыр паўстанцаў-гусітаў, нацыянальны герой Чэхіі.

1531 – Ульрых Цьвінглі, дзяяч рэфармацыі ў Швэйцарыі.

1683 – Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ.

1760 – Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, перакладчык, літаратар.

1889 – Джэймс Джоўль, брытанскі фізык.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Сусьветны дзень зроку

Міжнародны дзень дзяўчынак

Сусьветны дзень камінг-аўту

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Адзіная вартасьць дыктатуры: ня трэба гадзінамі сядзець каля прыймача, каб даведацца вынікі выбараў.
Франсуа Марыяк

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

11 кастрычніка стартуе Менскі гей-прайд 2011

Юлію Цімашэнку асудзілі на 7 гадоў турмы

Прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якія сталі неўязнымі ў Эўразьвяз
XS
SM
MD
LG