Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-40 слоганаў для Радыё Свабода. Конкурс працягваецца


Да 22 кастрычніка ў суполках Радыё Свабода ў сацыяльных сетках праходзіць конкурс на яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода.

За некалькі дзён мы ўжо атрымалі каля 300 разнастайных прапаноў. Вашай увазе — топ-40 найбольш яскравых слоганаў.

1. Свабода пачынаецца з радыё. (Вольга Дубіна.)

2. Уся праўда нашага народа — толькі на Радыё Свабода! (Аляксей Косьцін.)

3. «Свабоду» — беларускаму народу! (Мікалай Алейнік.)

4. Радыё Свабода. Сьвядомасьць праўды. Сьветапогляд сэрца. (Яўгенія Дараненка.)

5. Уголас аб тым, пра што маўчаць iншыя. (Зьміцер Лапко.)

6. Тое, што лекар прапісаў! (Ільля Шыла.)

7. Чуць. Думаць. Дзейнічаць. Радыё Свабода! (Сьвятлана Аліферка.)

8. Ты абіраеш «Свабоду» = «Свабода» абірае цябе. (Маша Мурашова.)

9. Радыё Свабода. Працуе бязь фільтраў! (Сяргей Маляўка.)

10. Свабода — самае безбаршчовае радыё! (Марыя Чорна-Белая.)

11. Навіны ад мора да мора — гэта «Свабоды» прастора. (Улад Міхайлаў.)

12. Заўсёды Радыё Свабода гучыць праўдзіва для народа! (Уладзімір Тышчук.)

13. Радыё Свабода — твой сапраўдны запал! (Аліна Юрчук.)

14. Час бяжыць, зьмяняе моду! Адно нязьменна — Радыё Свабода! (Марына Буко.)

15. Freedom, libertà, svoboda: мовы розныя — імкненьне адно. (Алесь Ігаравіч.)

16. Ня бойся зрабіць гучней. Радыё Свабода. (Дашка Дараховіч.)

17. Ратуе розум нашага народа крыніца праўды — Радыё Свабода. (Ігар Канановіч.)

18. Радыё Свабода — каб душа і розум былі ў згодзе! (Насьця Стральцова.)

19. Радыё Свабода — калі свабодна жыць не забароніш. (Стас Акуленка.)

20. Мара, натхненьне, прыгода, Свабода! (Мікалай Вінчэўскі.)

21. Свабодны гук несвабоднай краіны. (Johnnie Walker.)

22. Радыё Свабода: Нашае слова не задушыць, нашую хвалю не спыніць! (Максім Марозаў.)

23. Радыё Свабода — слухай там, дзе ты нарадзіўся, дзе тваё шчасьце і дзе твая будучыня! (Віталь Груда.)

24. Ад Вольнай Эўропы да Беларускай Свабоды! (Руслан Равяка.)

25. Свабода — гэта жыцьцё. Жыцьцё — гэта цуд. Радыё Свабода. (Андрэй Семянюк.)

26. Няма ў краіне свабоды, дык хоць радыё паслухаю. Радыё Свабода. (Максім Марозаў.)

27. Карабель Беларусі на хвалях Свабоды! (Алесь Замкоўскі.)

28. Радыё Свабода — кавалачак волі на востраве забарон. (Ян Мельнікаў.)

29. Абіраючы «Свабоду», абіраеш ня толькі радыё. (Андрэй Віктараў.)

30. Радыё Свабода — дзе праўда, там і згода. (Васіль Мялешка.)

31. Радыё Свабода — радыё для тых, хто ўмее слухаць. (Yulia Klets.)

32. Радыё Свабода, або цярпі далей. (Ліза Паўловіч.)

33. Радыё Свабода — паспытай праўду на смак. (Георгій Казлоўскі.)

34. Радыё Свабода — 60 год НАВІНЫ з чыстым сумленьнем! (Зьміцер Афанасенка.)

35. Радыё Свабода. Адчуй Свабоду ў кожным слове. (Ева Гілевіч.)

36. З нагоды і без нагоды ані дня без Свабоды! (Мікола Кудзерка.)

37. У жыцьці і так надта шмат хлусьні. Слухай праўду. (Канстанцін Сьцефановіч.)

38. Радыё Свабода. Кілягэрцы ў кожным сэрцы. (Арцём Сітнікаў.)

39. Мы чуем сьвет. Вы чуеце «Свабоду». (Кірыла Анохін.)

40:

1)

Калі ў душу заскочыў сум,
калі за шыбай непагода,
навушнікі ў вушы сунь
ды слухай Радыё Свабода.

2)

Ў якім бы ты ні быў краі,
якую б ні таптаў з дарог,
навіны з роднае зямлі
глядзі праз сайт svaboda.org.

3)

Ў тваёй душы, нібыта сьцяг,
калышацца нязгода?
На ўсе пытаньні ёсьць адказ
на сайце Радыё Свабода.

(Валеры Крайко.)

Таксама хочам адзначыць працы Ільлі Шылы, які ня толькі даслаў цікавыя слоганы, а яшчэ і ўвасобіў іх у малюнках.




Каб стаць удзельнікам конкурсу, трэба:

1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода ўКантакце ці лайкнуць суполку ў Фэйсбуку.

2. Пад паведамленьнем пра конкурс зьмясьціць у камэнтарах свой варыянт слогану. Прымаецца ня больш за 3 варыянты ад аднае асобы.

3. Зрабіць перапост паведамленьня пра конкурс на сваю старонку ўКантакце ці ў Фэйсбуку.

Тэрмін: 8 кастрычніка — 22 кастрычніка 2012 году.

Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.

Пры дапамозе інтэрнэт-галасаваньня будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:

1 месца — Apple iPod Nano 8gb,

2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,

3 месца — плэер iRiver E300.


Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэклямнай прадукцыі Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG