Лінкі ўнівэрсальнага доступу

22 і 26 кастрычніка — суды за «Пэрсанальны манумэнт»


Фота з асабістага архіву Міхаіла Гуліна

Фота з асабістага архіву Міхаіла Гуліна

Аўтара пэрформансу мастака Міхаіла Гуліна і трох ягоных памагатых абвінавачваюць у непадпарадкаваньні міліцыі. За гэта ім пагражае штраф 2–5 мільёнаў рублёў альбо арышт.

Міхаіла Гуліна, трох ягоных памочнікаў і журналістку Тацяну Гаўрыльчык затрымалі 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы.

Там Гулін ладзіў творчую акцыю «Пэрсанальны манумэнт». Яны насілі па горадзе жоўты паралелепіпэд і тры ружовыя кубы, усталёўвалі на плошчах і фатаграфавалі.

«Сэнс гэтага мерапрыемства выключна мастацкі, — расказаў Міхаіл Гулін. — Для мяне важна было такім чынам асэнсаваць скульптуру ў прасторы. Гэта ж ня проста кубікі, гэта скульптура».

Гуліна, Гаўрыльчык, валянтэраў, а таксама паралелепіпэд з кубамі даставілі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.

Гаўрыльчык адпусьцілі, не складаючы пратаколу, прыкладна праз тры гадзіны.

Астатніх пратрымалі да восьмай гадзіны вечара.

Па словах Міхаіла Гуліна, валянтэраў па адным выводзілі ў іншы кабінэт, прымушалі здаць адбіткі пальцаў і зьбівалі. Скульптуру аўтару не вярнулі.
XS
SM
MD
LG