Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся зь Сержуком Цімохавым


Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Сяржук Цімохаў пайшоў з жыцьця 9 кастрычніка пасьля цяжкай хваробы. http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24735029&w=640&h=458&skin=embeded

Разьвітаньне прайшло ў будынку Саюзу мастакоў. Пахавалі Сержука Цімохава на Паўночных могілках пад Менскам.

Цімохаў працаваў у жанрах станковага жывапісу, графікі, манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі (Менск), Музэі сучаснага мастацтва Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Саюзу мастакоў Беларусі (Менск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расеі (Масква), музэі Марка Шагала (Віцебск), Полацкім мастацкім музэі (Полацак), галерэі "Galeria stuki Katarzyny Napiorkowskiej "(Варшава), галерэі "Walentowski Galerien«(Дрэздэн), галерэі «Аxel Babke» (Дрэздэн), галерэі «Аlla Bulyanskaya» (Масква, Лёндан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за яе межамі.

Ляўрэат 2-га Міжнароднага Шагалаўскага пленэру 1997 году.

Гран-пры 7-га міжнароднага біенале ілюстрацыі «Залатое пяро Бялграда» (2003 г.).

Ляўрэат 1-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008 г.).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG