Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot: касацыйная скарга — жывая відэатрансьляцыя


Маскоўскі гарадзкі суд 10 кастрычніка разглядае касацыйную скаргу на прысуд удзельніцам групы Pussy Riot.

Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч былі прызнаныя вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці і асуджаныя на 2 гады калёніі агульнага рэжыму за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Такое рашэньне 17 жніўня вынес Хамоўніцкі суд.

1 кастрычніка Маскоўскі гарадзкі суд меўся разглядаць касацыйную скаргу на прысуд, аднак слуханьні перанесьлі з-за таго, што Кацярына Самуцэвіч адмовілася ад свайго адваката — Віялеты Волкавай. Зараз яе будуць абараняць два новыя юрысты — Ірына Хрунова і Фарыт Муртазін.

---
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG