Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку тэрактаў у Аўганістане загінулі восем чалавек


У Аўганістане ў аўторак ахвярамі нападаў і выбухаў сталі восем чалавек, у тым ліку пяць паліцэйскіх. Ёсьць параненыя.

Пры нападзе талібаў на паліцэйскі патруль у раёне Дашт-і-Арчы ў правінцыі Кундуз на паўночным захадзе Афганістану загінулі чатыры супрацоўнікі паліцыі.

У правінцыі Гільменд на поўдні краіны пры выбуху бомбы, закладзенай на ўзбочыне дарогі ў раёне Над-Алі, загінулі трое мірны жыхароў. Праз гадзіну ў тым жа раёне адбыўся яшчэ адзін выбух, загінуў паліцэйскі, яшчэ двое параненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG