Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: назавуць ляўрэатаў Нобэля ў хіміі, гадавіна перадачы Вільні Літве, ДН Кастуся Тарасава і Леаніда Дранько-Майсюка і вялікі канцэрт B:N: у Менску


Літоўскае войска ўваходзіць у Вільню, 1939.

Літоўскае войска ўваходзіць у Вільню, 1939.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Па ўсёй краіне воблачна, дажджы. Тэмпэратура плюс 4-8 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у офісе беларускай партыі «зялёных» (пр. Машэрава, 9, 109) – прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная будаўніцтву беларускай АЭС. Пачатак у 13.00.

Менск, клюб Re:public (вул. Прытыцкага, 62), прэзэнтацыя трэцяга альбому гурту :B:N «Крок за крокам», пры ўдзеле PANaNieba. Пачатак у 19 гадзінаў.

Стакгольм, абвяшчэньне ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў хіміі. 12:45 паводле менскага часу.

Франкфурт, Кніжны кірмаш-2012.

Масква, разгляд касацыйнай скаргі ўдзельніц панк-гурту Pussy Riot.

* * *

Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1577 – Магілёў, Мазыр і Ула атрымалі Магдэбурскае права.

1939 – падпісаная дамова паміж СССР і Літвой, паводле якой Літве адышлі Вільня і Віленская вобласьць.

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 – Міхал Без-Карніловіч, беларускі гісторык, этнограф, вайсковы тапограф, генэрал-маёр.

1813 – Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1930 – Гаральд Пінтэр, брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

1940 – Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменьнік, гісторык, дзяяч нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі.

1943 – Валеры Галубовіч, беларускі гісторык.

1957 – Леанід Дранько-Майсюк, беларускі паэт.

У гэты дзень памерлі:

1783 – Людвік Грынцэвіч, беларускі архітэктар эпохі позьняга барока.

1825 – Зьміцер Бартнянскі, кампазытар Украіны і Расеі, заснавальнік расейскай кампазытарскай школы.

1833 – Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.

1938 – Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1954 – Аляксандар Данілевіч, пэдагог, публіцыст, матэматык, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Сусьветны дзень псыхічнага здароўя.

Эўрапейскі дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Воля аплачваецца крывёй, рабскае жыцьцё – боязьзю, а выбар робіць сумленьне.
Кастусь Тарасаў

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«Чорны сьпіс» Эўразьвязу папоўнілі яшчэ 16 прозьвішчаў

Эштан: ЭЗ не гатовы аднавіць дыялёг з Менскам

Нобэль-2011 па эканоміцы двум амэрыканцам
XS
SM
MD
LG