Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы трэнэр футбольнай каманды ўнівэрсытэту штата Пэнсільванія Джэры Сандускі асуджаны мінімум на 30 гадоў пазбаўленьня волі за дзеяньні сэксуальнага характару ў адносінах да 45 непаўналетніх, самым малодшым зь якіх было восем гадоў.

Паводле сьледзтва, Сандускі разбэшчваў хлопчыкаў і юнакоў на працягу ня менш як 15 гадоў. Сам 68-гадовы экс-трэнэр працягвае настойваць на сваёй невінаватасьці.

Скандал нанёс сакрушальны ўдар па спартовай рэпутацыі ўнівэрсытэту Пэн-стэйт, аштрафаванага ў ліпені сёлета на 60 млн даляраў. Гэты ўнівэрсытэт лічыўся лідэрам студэнцкага футболу ў Амэрыцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG