Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі будучы прэм’ер-міністар краіны Бідзіна Іванішвілі заявіў аб супадзеньні думак у пытаньнях далейшага збліжэньня Грузіі з НАТА і ЭЗ.

«У гэтым пляне ў нас супадзеньне. Наша стратэгія — эўрапейская і эўраатлянтычная інтэграцыя», — сказаў Іванішвілі журналістам, падкрэсьліўшы, што празь некаторы час Грузія абавязкова стане чальцом НАТА.

Сустрэча прэзыдэнта Саакашвілі з Іванішвілі прайшла ў рамках працэсу мірнай перадачы ўлады пасьля перамогі кааліцыі «Грузінская мара» на парлямэнцкіх выбарах 1 кастрычніка.

Будучы прэм’ер Грузіі, камэнтуючы перамовы з Саакашвілі, падкрэсьліў, што «гэтая сустрэча прадэманстравала, што мы — культурная нацыя».

Саакашвілі пасьля сустрэчы з Іванішвілі заявіў, што працэс перадачы выканаўчай улады ў Грузіі будзе мірным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG