Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9 кастрычніка — працяг суду ў справе ліквідацыі «Плятформы»


Андрэй Бандарэнка ў Гаспадарчым судзе

Андрэй Бандарэнка ў Гаспадарчым судзе

Працэс праходзіць у Гаспадарчым судзе Менску. Справу разглядае судзьдзя Алег Клюйко.

На паседжаньні 6 верасьня на шмат якія пытаньні адказьніка, дырэктара «Плятформы» Андрэя Бандарэнкі, у пазоўніка не было ні адказаў, ні адпаведных дакумэнтаў. Судзьдзя ўрэшце даў падатковай час, каб падрыхтаваць гэтыя дакумэнты.

На адным зь першых паседжаньняў прадстаўнік падатковай інспэкцыі Содаль назваў два асноўныя аргумэнты, каб ліквідаваць арганізацыю:

«Плятформа» парушыла тэрмін падачы дэклярацыі
арганізацыя не паведаміла пра зьмену месца знаходжаньня

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG