Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міт Ромні: Я не ўступлю супрацьракетнай абароны Пуціну


Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах ён не намераны ісьці на ўступкі Расеі ў пытаньні ажыцьцяўленьня амэрыканскай праграмы супрацьракетнай абароны.

«Я буду рэалізаваць эфэктыўную праграму супрацьракетнай абароны ад пагрозаў, і тут ніякай гібкасьці з Уладзімірам Пуцінам ня будзе» – сказаў Ромні, выступаючы сёньня ў Вірджынскім вайсковым інстытуце з прамовай аб замежнай палітыцы.

Ромні жорстка раскрытыкаваў замежную палітыку адміністрацыі Барака Абамы, назваўшы яе «пасіўнай» і адзначыўшы неабходнасьць «зьмены курсу на Блізкім Усходзе». У якасьці сваіх прыярытэтаў у гэтым рэгіёне рэспубліканскі кандыдат назваў спыненьне сірыйскага канфлікту, узмацненьне ціску на Іран, перагляд адносінаў з Эгіптам і ўрэгуляваньне палестынска-ізраільскага канфлікту.

Ромні выказаў падтрымку паўстанцам у Сырыі і сказаў, што ў выпадку сваёй перамогі на выбарах паставіць ім зброю, неабходную для эфэктыўнага змаганьня з урадавымі танкамі, верталётамі і зьнішчальнікамі.

Гаворачы пра Аўганістан, Ромні скрытыкаваў Абаму за ўзмацненьне амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў гэтай краіне і паабяцаў аўганцам, што ён, у выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах, перадасьць справы бясьпекі Аўганістану ў іхныя рукі да канца 2014 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG