Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны эўразоны ствараюць Эўрапейскі мэханізм стабільнасьці


У Люксэмбургу на сустрэчы міністраў фінансаў краін эўразоны аб’явілі аб стварэньні новага сталага стабілізацыйнага фонду — Эўрапейскага мэханізму стабільнасьці. Ён будзе даваць фінансавую дапамогу краінам зоны эўра, якія зазналі даўгавы крызіс, пры ўмове правядзеньня імі эканамічных рэформаў.

Да 2014 году аб’ём капіталаў новага фонду складзе 500 мільярдаў эўра. Паведамляецца, што краіны эўразоны ўжо на гэтым тыдні пачнуць рабіць унёскі ў фонд.

Эўрапейскі мэханізм стабільнасьці першым часам будзе дзеяць паралельна з Эўрапейскім фондам фінансавай стабільнасьці, створаным у 2010 годзе, але пазьней заменіць яго.

Эўрапейскі фонд фінансавай стабільнасьці ўжо выдзеліў 190 мільярдаў эўра для фінансавай дапамогі Грэцыі, Ірляндыі і Партугаліі, што зьведваюць востры даўгавы крызіс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG