Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астаповіч хоча судзіцца з Латушкам


Антон Астаповіч

Антон Астаповіч

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьбіраецца падаваць у суд на чыноўнікаў Міністэрства культуры Беларусі.

Пра гэта ён заявіў 8 кастрычніка на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай выкананьню Міністэрствам культуры заканадаўства ў сфэры аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Як паведаміў Астаповіч, чыноўнікі міністэрства не выконваюць закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» і пастанову Савета міністраў ад 15 чэрвеня 2006 году № 762, якія гарантуюць кожнай юрыдычнай і фізычнай асобе права падаваць у Міністэрства культуры прапановы аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным выявам творчасьці чалавека.

Астаповіч адзначыў, што «права гарантавана, але чыноўнікі Мінкульту нават і ня думаюць яго забясьпечваць».

Таксама ён паведаміў, што чыноўнікі Міністэрства культуры ігнаруюць прапановы таварыства аховы помнікаў пра ўключэньне ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі аб’ектаў, якія павінны там быць:

«Па 18 аб’ектах мы не атрымалі ніякага адказу, хоць чыноўнікі абавязаныя даць адказ на працягу пэўнага тэрміну. Гэта відавочнае парушэньне, і я буду падаваць за гэта ў суд», паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG