Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баі на турэцка-сырыйскай мяжы


Пажар у горадзе Акчакале пасьля абстрэлу з тэрыторыі Сырыі

Пажар у горадзе Акчакале пасьля абстрэлу з тэрыторыі Сырыі

Нядзеля стала пятым днём запар, калі паміж войскамі Турэччыны і Сырыі адбываюцца абмены гарматнымі і мінамётнымі ўдарамі. 3-га кастрычніка пры абстрэле турэцкага гораду Акчакале былі забітыя пяць чалавек.

У нядзелю турэцкая артылерыя ў нядзелю адказала на абстрэл з тэрыторыі Сырыі. Сырыйскі цэнтар правоў чалавека, які знаходзіцца ў Лёндане, паведаміў, што ў нядзелю турэцкія снарады ўпалі каля гораду Эль-Аб’яд, які знаходзіцца, паводле паведамленьняў некаторых агенцтваў, пад кантролем сырыйскіх паўстанцаў. У той жа час па гэтым горадзе наносіць удары сырыйская армія.

4 кастрычніка парлямэнт Турэччыны дазволіў узброеным сілам краіны наносіць удары па тэрыторыі Сырыі, калі гэта будзе выклікана вайсковай неабходнасьцю.
XS
SM
MD
LG