Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя адмовілася заводзіць справу аб зьбіцьці Сяргея Грыца


Фотакарэспандэнт агенцтва Associated Press Сяргей Грыц атрымаў адказ зь міліцыі Фрунзенскага раёну Менску.

«Праведзенай праверкай высьветліць абставіны атрыманьня цялесных пашкоджаньняў Грыцам не прадставілася магчымым, бо ніхто з супрацоўнікаў міліцыі ў адносінах да апошняга фізычнай сілы і фізычнага гвалту, а таксама спэцсродкаў не выкарыстоўваў».

«Сытуацыю ў краіне знаходжаньня як замежны карэспандэнт не камэнтую. Начальству пра адмову далажыў. Далейшых дзеяньняў не пляную», — заявіў Сяргей Грыц «Свабодзе».

Сяргей Грыц падаў заяву ў міліцыю 19 верасьня. Ён прыклаў 5 фота, на якіх зафіксаванае ягонае затрыманьне. Перад гэтым Сяргей Грыц пабываў у раённай паліклініцы і зафіксаваў пабоі.

18 верасьня на пікеце «Зьмены» каля ўнівэрсаму «Фрунзенскі» на актывістаў «Зьмены» і фотажурналістаў накінуліся людзі ў цывільным і затрымалі іх.

Сяргею Грыцу разьбілі вока.

Тады на акцыі былі затрыманыя фотажурналісты Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Тацяна Зянковіч, карэспандэнт БелаПАН Павал Падабед, незалежны тэлеапэратар Аляксандар Баразенка і здымачная група нямецкага тэлеканалу ZDF.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG