Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам — гэта суцэльны, бесьперапынны прыклад таго, як ЭЗ хоча перавярнуць ня толькі гісторыю, але і нашу краіну. Часам на роўным месцы нам выстаўляюць нейкія прэтэнзіі, зыходзячы з дваістых стандартаў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

«Няўжо наш беларускі рэжым больш жорсткі, чым, да прыкладу, расейскі, і тэндэнцыі ў Беларусі горшыя, чым у Расеі?» — задаў рытарычнае пытаньне кіраўнік Беларусі, даючы інтэрвію тэлерадыёкампаніі «Мір».

«Яны (на Захадзе — Інтэрфакс) Расею дзяўбуць, дзяўбуць, але крануць баяцца, бо без прыроднага газу і нафты — што тады? Вось і ўся іх палітыка — суцэльныя дваістыя стандарты», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Лукашэнка сказаў, што яму нядаўна давялося прагледзець дакумэнт пра тое, як раіліся ў ЭЗ чыноўнікі і палітыкі пасьля парлямэнцкіх выбараў у Беларусі. «Цытую: паколькі ў парлямэнт не прайшоў ніводзін апазыцыянэр, выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі. Але ж гэта абсурд!» — абурыўся Лукашэнка.

Лукашэнка: у Колі характар — не падарунак

«Ён (Мікалай) расьце добрым чалавекам, ня ведаю, як далей будзе. Характар як у бацькі калісьці быў — не падарунак. Але, думаю, вырасьце добрым чалавекам», — заявіў кіраўнік Беларусі.

«Я часта раніцай з малым, калі ён у школу ідзе, размаўляю. Ён раўнівы. Сядзе на калені і пытаецца: „Я ж у цябе адзін сын?“ Кажу: „Як жа адзін, а Дзіма, Віця?“ Ён у адказ: „Што ты мне пра іх распавядаеш, яны ўжо дарослыя. Так, яны сыны, але ў іх ужо свае дзеці“. Гэта ён мне часта кажа з рэўнасьці. Хоць у іх добрыя адносіны», — прызнаўся Лукашэнка.

Паводле яго словаў, малодшы сын «раней на мерапрыемствах за руку трымаўся, не адарваць». «Цяпер я магу, не распавядаючы яму, паехаць на нейкія сустрэчы. Але калі ён убачыць па тэлевізары, што я быў на нейкім заводзе, сельгаспрадпрыемстве, можа нават заплакаць, чаму я яго з сабой ня ўзяў. Яго цікавяць ня камэры, а сам працэс, у якім я ўдзельнічаю. І толькі дзелавыя мерапрыемствы, не пратакольныя».

Лукашэнка паведаміў, што ў школе абмежаваньні ў ягонага малодшага сына вялікія: «І калі яго заганяюць у рамкі, адлучаючы ад іншых дзяцей (гэта бывае рэдка, але я нэгатыўна такое ўспрымаю) з-за мер засьцярогі, ён страшна перажывае. Ён прыходзіць і пачынае мяне мучыць: „Чаму са мной так паступаюць? Я ж як усе!“ Ён гэта разумее, і гэта дарагога варта. Я нават не кажу яму, што ён „як усе“. Я яго ў гэтым дачыненьні да іх не напружваю».

Камэнтары да заяваў Аляксандра Лукашэнкі — пазьней на сайце «Свабоды»
XS
SM
MD
LG