Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні заснавана ўзнагарода імя Юзафа Ядкоўскага


Андрэй Чарнікевіч
Андрэй Чарнікевіч

Ініцыятарамі заснаваньня ўзнагароды сталі гарадзенскія гісторыкі, а нагодай стала звальненьне з працы выкладчыка гарадзенскага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы гісторыка Андрэя Чарнякевіча. Першае ўзнагароджаньне пройдзе на пачатку лістапада падчас дзён Сьвятога Губэрта.

Паводле доктара гістарычных навук Алеся Смалянчука, дасьледчыкамі гісторыі зроблена шмат, але замест рэальных узнагародаў яны падчас атрымліваюць спагнаньні.

Смалянчук кажа, што найперш гэта будзе маральная ўзнагарода і прызнаньне заслугаў навукоўца, а па магчымасьці і грашовая прэмія.

Юзаф Ядкоўскі зьяўляецца заснавальнікам Гарадзенскага гісторыка-архэалягічнага музэю. У 30-х гадах 20 стагодзьдзя на ініцыятыву Ядкоўскага ў Горадні былі праведзеныя першыя архэалягічныя дасьледаваньні Старога Замку і пачатая яго рэстаўрацыя.

Андрэя Чарнякевіча, дацэнта Гарадзенскага ўнівэрсытэту, аднаго з аўтараў кнігі «Гродназнаўства» звольнілі з працы з афіцыйнай фармулёўкай — за сыстэматычнае парушэньне працоўнай дысцыпліны.

Хаця ён і ягоныя калегі ня маюць сумневу, што сапраўдная прычына — удзел у напісаньні кнігі «Гродназнаўства» з яе несавецкай трактоўкай гісторыі горада.

Зараз гарадзенскія гісторыкі праводзяць збор подпісаў пад лістом да міністра адукацыі Беларусі з патрабаваньнем аднавіць Чарнякевіча на працы. Пад лістом падпісаліся звыш 300 чалавек, з якіх пераважная большасьць гісторыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Чэхіі, Украіны, ЗША, Канады, Паўднёвай Афрыкі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG