Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чавэс перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле


Уга Чавэс

Уга Чавэс

Па выніках падліку 90% бюлетэняў Чавэс набраў 54,42% галасоў выбарцаў, апазыцыйны кандыдат Капрылес — 44,97%

Пра гэта паведаміла Нацыянальная выбарчая рада Вэнэсуэлы.

Адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнта Энрыке Капрылес Радонскі прызнаў сваю паразу.

«Я адправіў яму (Чавэсу) мае віншаваньні», — цытуе Капрылеса агенцтва Reuters.

58-гадовы Уга Чавэс становіцца кіраўніком дзяржавы ў трэці раз запар.

Ад 1999 году ён зьяўляецца нязьменным прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

У 2009 годзе Чавэс правёў рэфэрэндум, які скасаваў абмежаваньні для аднаго і таго ж чалавека займаць выбарныя пасады некалькі разоў запар. Былы вайсковец Чавэс перад тым як заняў пасаду прэзыдэнта, адседзеў у турме пасьля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў 1992-м годзе, нагадвае расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG