Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дзядулю" Пуціна праваджаюць на пэнсію


Актывістка з партрэтам Пуціна на акцыі ў Маскве

Актывістка з партрэтам Пуціна на акцыі ў Маскве

Уладзімер Пуцін сёньня адзначае сваё 60-годзьдзе. У розных гарадах Расеі адбыліся грамадзкія акцыі пад лёзунгам «Праводзім дзядулю на пэнсію». Тым часам у Пецярбургу прайшоў мітынг, прымеркаваны да 6-й гадавіны гібелі журналісткі Анны Паліткоўскай.

У Пецярбургу прайшоў мітынг, прымеркаваны да 6-й гадавіны гібелі журналісткі Анны Паліткоўскай. Яе застрэлілі каля ўласнай кватэры 7 кастрычніка 2006 году. Забойства дагэтуль застаецца нерасьсьледаваным. Паліткоўская была жорсткім крытыкам вайны ў Чачні, карупцыі ў расейскай уладзе і палітыкі Ўладзімера Пуціна.

Тым часам Уладзімер Пуцін сёньня адзначае сваё 60-годзьдзе. Паводле прэсавай службы Крамля, ён сьвяткуе ў сямейным коле, і ніякіх дзяржаўных мерапрыемстваў з гэтай нагоды не заплянавана. У розных гарадах Расеі адбыліся грамадзкія акцыі пад лёзунгам «Праводзім дзядулю на пэнсію». Зьявіліся паведамленьні пра затрыманьне некалькіх чалавек.

Затрыманьне на акцыі ў Маскве

Затрыманьне на акцыі ў Маскве



Удзельнікі мітынгу памяці Анны Паліткоўскай у Пецярбургу запальваюць сьвечкі

Удзельнікі мітынгу памяці Анны Паліткоўскай у Пецярбургу запальваюць сьвечкі

XS
SM
MD
LG