Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букмэкеры: Нобэля хутчэй атрымае Цімашэнка, чым Бяляцкі


Экс-прэм'ерка Украіны Юлія Цімашэнка, Брэдлі Мэнінг і Сіма Самар увайшлі ў топ-5 прэтэндэнтаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру паводле вэрсіі букмэкераў.

Разам з тым лідэрства, на думку букмекераў, упэўнена трымае афганская змагарка за правы чалавека і правы жанчынаў Сіма Самар, паведаміла Польскае Радыё.

На другім месцы — амэрыканскі жаўнер Брэдлі Мэнінг, які выкраў і перадаў парталу WikiLeaks 250000 канфідэнцыйных дакументаў дыпляматыі ЗША. У цяперашні час ён знаходзіцца пад арыштам, чакаючы судовага працэсу.

Трэцяе месца ў Юліі Цімашэнкі, якая знаходзіцца за кратамі.

На чацьвёртым месцы сярод кандыдатаў на прэмію — эгіпцянка Мэгі Гобран, якую часта называюць Маці Тэрэзай з Каіра.

Пяцёрку патэнцыйных ляўрэатаў замыкае кубінскі лекар, адзін з галоўных змагароў за правы чалавека — Оскар Эляс Біскет Ганзалес, які адседзеў за сваю дзейнасьць 9 гадоў.
XS
SM
MD
LG