Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама з жонкай адзначылі «парцалянавае» вясельле ў стэйк-рэстаране


Барак і Мішэль Абамы

Барак і Мішэль Абамы

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль адзначылі ў суботу 20-ую гадавіну вясельля наведваньнем рэстарану Bourbon Steak у папулярным вашынгтонскім гатэлі Four Seasons.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага Дома — без падрабязнасьцяў. Журналістаў на вячэру не дапусьцілі.

Гадавіна вясельля прэзыдэнта прыйшлася на 3 кастрычніка — аднак у гэты дзень Абамы не змаглі адзначыць юбілей, паколькі Барак Абама ўдзельнічаў у Дэнверы ў тэледэбатах са сваім супернікам на прэзыдэнцкіх выбарах 6 лістапада рэспубліканцам Мітам Ромні. Многія назіральнікі тады адзначылі ўдалыя жарты Ромні, які сказаў Абаму, што той знайшоў вельмі рамантычны спосаб адсьвяткаваць гадавіну свайго вясельля — правесьці вечар у дэбатах са сваім супернікам.

XS
SM
MD
LG