Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Любоў Кавалёва ў Амстэрдаме агучыла пачатак кампаніі «Вярніце цела»


Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, Любоў Кавалёва прысутнічала ў Амстэрдаме на прэм’еры новага спэктаклю Беларускага Свабоднага тэатру «Trash Cuisine».

Галоўнай тэмай спэктаклю стала сьмяротнае пакараньне ў розных краінах сьвету, але асновай спэктаклю паслужыла гісторыя суду і пакараньня Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

Пасьля заканчэньня спэктаклю на сцэну выйшла Любоў Кавалёва, Ірына Багданава і Лера Красоўская, якія разам прадставілі новую кампанію «Вярніце цела».

У сваім выступе Любоў Кавалёва папрасіла гледачоў спэктаклю дапамагчы ёй вярнуць цела яе сына Ўладзіслава. Дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага Лера Красоўская падзялілася сваёй гісторыяй і выказала надзею, што яна таксама калі-небудзь даведаецца, дзе быў пахаваны яе бацька. Сястра кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэя Саньнікава Ірына Багданава, у сваю чаргу, зьвярнулася да нідэрляндцаў і замежных гасьцей з просьбай запатрабаваць ад сваіх палітыкаў зрабіць усё магчымае, каб выпусціць беларускіх палітвязьняў і не дапусьціць зьяўлення новых. Яна таксама папрасіла гледачоў падпісаць пэтыцыю Любові Кавалёвай з патрабаваньнем вярнуць ёй цела яе сына.

Любоў Кавалёва падзялілася з Радыё Свабода ўражаньнямі ад спэктаклю і думкамі наконт практыкі сьмяротнага пакараньня ў Беларусі:



Грамадзкая кампанія «Вярніце цела» ініцыяваная Беларускім Свабодным тэатрам і нідэрляндзкімі зоркамі тэатру і кіно і праводзіцца ў рамках кампаніі Free Belarus Now. 4 кастрычніка на чыгуначных станцыях і станцыях мэтро ў пяці гарадах Нідэрляндаў адначасова былі раскладзеныя пакеты для захоўвання мёртвых целаў, усярэдзіне якіх былі валянтэры — нідэрляндзкія студэнты. За дзень да гэтага ўсе рэдакцыі вядучых СМІ Нідэрляндаў атрымалі на свае адрасы такія пакеты з надпісам «Вярніце цела».

Кампанія «Вярніце цела», агучаная ў дзень прэм’еры Любоўю Кавалёвай, Лерай Красоўскай і Ірынай Багданавай, уключае ў сябе тры аспэкты: выдачу цела Ўлада Кавалёва яго сям’і для пахавання і адмену смяротнага пакарання ў Беларусі; вяртання целаў выкрадзеных і забітых апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, і правядзеньне справядлівага расьследаваньня абставінаў іх сьмерці; вызваленьне палітвязняў, кожны зь якіх сёньня паддадзены небясьпецы, перш чым яны могуць быць забітыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG