Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На НТВ паказалі «Анатомію пратэсту-2»


Сяргей удальцоў

Сяргей удальцоў

У фільме сьцьвярджаецца, што некаторыя лідэры апазыцыі ў Расеі, у прыватнасьці Сяргей Удальцоў, у супрацоўніцтве з спэцслужбамі Грузіі і пры падтрымцы Захаду рыхтуюць захоп улады ў Расеі.

Сам Удальцоў катэгарычна абвяргае гэта. Многія апазыцыйныя актывісты абвінавацілі аўтараў фільму ў хлусьні — як і сёлета ўвесну, калі НТВ паказала першы фільм «Анатомія пратэсту».

Прадстаўнікі партый «Адзіная Расія» і ЛДПР на падставе зьместу фільма запатрабавалі праверкі з боку праваахоўных органаў, заяўляючы, што Ўдальцова і шэраг іншых апазыцыянэраў можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці. Яны зноў рэзка скрытыкавалі апазыцыю, абвінаваціўшы яе ў сувязях з замежнымі краінамі.

Апазыцыянэры і грамадзскія актывісты заклікалі праз сацыяльныя сеткі прыйсьці да будынку тэлецэнтру Астанкіна, каб выказаць асуджэньне паказанаму фільму.

Адзін з галоўных герояў фільму «Анатомія пратэсту-2» каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў абверг цьверджаньне пра тое, што нібыта апазыцыя плянуе сілавыя дзеяньні. Ён разам з паплечнікамі лічыць неабходным узмацніць мірную пратэстную актыўнасьць, перадае радыё «Эхо Москвы».

«На мой погляд, гэта падробка. Калі ёсьць доказы, іх прад’яўляюць у праваахоўныя органы. Калі ж іх няма, то здымаюць шоў», — сказаў РІА «Новости» сакратар ЦК Кампартыі, дэпутат Дзярждумы Сяргей Абухоў.

Ён адзначыў, што ў грамадзтве ідзе бурная дыскусія ў сувязі з гэтым фільмам, назіраецца яго непрыманьне.

«Я б не рэкамэндаваў уладам дэстабілізаваць сытуацыю. Я думаю, яны, хутчэй, пажнуць адмоўныя эмоцыі і ўражаньні ад гэтага фільму, і мэты дасягнуты ня будуць», — сказаў Абухоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG