Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заяўку на шэсьце ў Курапаты падалі на 28 кастрычніка


Традыцыйнае шэсьце ў Курапаты на Дзяды плянуецца правесьці сёлета 28 кастрычніка.

Адпаведныя заяўкі пададзеныя ў Менгарвыканкам і Менскі абласны выканаўчы камітэт.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі.

Ён сказаў, што фармат адзначэньня будзе такім, як і летась.

6 кастрычніка сябры КХП БНФ правялі ў Курапатах талаку, прыбралі мэмарыял перад Дзядамі. Яшчэ адну талаку зладзяць напярэдадні сьвята.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG