Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абураныя дольшчыкі выйшлі на вуліцу


«Выканкам! Дабудуй наш дом!» — з такімі плякатамі выйшлі незадаволеныя дольшчыкі, якія патрабуюць дабудаваць жылы дом на Лагойскім тракце ў Менску.

«119 кватэр павінны былі здаць яшчэ два гады таму. Як пальчаткі мяняліся падрадчыкі, таксама як і заказчыкі — дырэктары ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва раёну. Мая кватэра на момант падпісаньня дамовы каштавала 195 мільёнаў. Цяпер мне прад’явілі рахунак яшчэ на 260 мільёнаў, але гэта не апошні плацёж», — сказала тэлеканалу «Беларусь-1» дольшчыца Натальля Курыленка.

Паводле дырэктара ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва адміністрацыі Савецкага раёну Менску Эдуарда Шчаснага,

пастаўшчыкі жалезабэтонных вырабаў спынілі пастаўкі з прычыны зьмены цэнаў:

«Цягам 3-4 месяцаў мы не маглі нічога атрымаць. Гэта стала прычынай таго, што працэс затармазіўся».

Таксама ён наракае на недахоп кадраў і на тое, што дольшчыкі нясвоечасова робяць выплаты. Аднак грамадзяне не пагаджаюцца з гэтымі вінавачаньнямі і кажуць, што іх падманваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG