Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Магілёўскія ведамасці»: «Незалежныя назіральнікі перашкаджалі выбарчаму працэсу»


Публікацыя ў «Магілёўскіх ведамасцях» пра незалежных назіральнікаў
Публікацыя ў «Магілёўскіх ведамасцях» пра незалежных назіральнікаў

Газэта Магілёўскага аблвыканкаму «Магілёўскія ведамасці» згадала ў рубрыцы «Эхо события» прамінулыя два тыдні таму выбары ў Палату прадстаўнікоў.

У невялікай публікацыі яе аўтар Сяргей Самсонаў бэсьціць незалежных назіральнікаў Юрыя Дарашэнку, Валерыя Беразіенку, Мікалая Расюка ды Тацяну Каралёву. Слова «незалежныя» ўзятае скрозь у двукосьсе. Танальнасьць публікацыі зьневажальная.

Аўтар у падводцы да сваёй нататкі спасылаецца на выказваньні старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, якая паводле Самсонава, назвала «парлямэнцкія выбары найменш канфліктнымі ў гісторыі сучаснай Беларусі, а жыхары Беларусі, хутчэй за ўсё, былі задаволеныя ходам выбарчай кампаніі». Незалежныя ж назіральнікі, як вынікае з публікацыі «Чем бы дитя ни тешилось…» перашкаджалі выбарчаму працэсу.

Напрыклад, Юры Дарашэнка даймаў участковую камісію «неабгрунтаванымі скаргамі на яе дзеяньні», за што яго пазбавілі акрэдытацыі. Пісала «надуманыя скаргі і перашкаджала камісіі» Тацяна Каралёва. Ёй участковая камісія вынесла вуснае папярэджаньне. Мікалая Расюка выдалілі з участку за «спробу незаконнай відэаздымкі працэсу падліку галасоў». Валерыю Беразіенку, заяўляе Самсонаў, камісія вынесла два папярэджаньні. Яго віна ў тым, што ён «заклікаў грамадзянаў не галасаваць за прадзяржаўнага прэтэндэнта ды дапускаў нэгатыўныя выказваньні на адрас органаў улады».

Валер Беразіенка
Валер Беразіенка
Валер Беразіенка, камэнтуючы публікацыю ў дзяржаўным абласным выданьні, заяўляе, што яна скрозь хлусьлівая:

«Мне было вынесена адно папярэджаньне, і тое, што мне прыпісваюць, — я гэтага не казаў. Я гэтую справу без увагі не пакіну. Гэта паклёп чыстай вады. Мы сустрэнемся яшчэ зь фігурантамі публікацыі, прааналізуем яе, бо там хлусьня. Міма гэтага нельга праходзіць. Яны яшчэ пашкадуюць, што згадалі пра гэта».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG