Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За верасень беларусы «разгрузілі» банкі на 740 мільёнаў даляраў


На хвалі чутак пра магчымую дэвальвацыю і аўтаматычнае абясцэньваньне нацыянальнай валюты беларусы працягваюць «штурмаваць» абменныя пункты.

Паводле афіцыйных дадзеных, аб’ём набытай фізычнымі асобамі замежнай валюты ў дзяржаўных і камэрцыйных банках за верасень перавысіў 740 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Гэта амаль на 17% больш, чым за папярэдні жнівеньскі месяц.

Вынікае, што кожны дзень насельніцтва «выграбае» з абменьнікаў амаль 25 мільёнаў даляраў. Цягам студзеня-верасьня фізычныя асобы ўжо набылі наяўнай валюты ў банкаў на 4 мільярды 200 мільёнаў даляраў у эквіваленце.

Тым часам прадаецца валюты ў банкі на парадак меней — за верасень людзі здалі меней за 500 мільёнаў даляраў. Паказьнік істотна ніжэйшы, чым фіксаваўся ў ранейшыя месяцы — зьніжэньне на 16,8% у параўнаньні са жніўнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG